Беларусь і Узбекістан плануюць стварыць сумесную вытворчасць кандытарскіх вырабаў

12 июня 2018

Беларусь і Узбекістан плануюць стварыць сумесную вытворчасць кандытарскіх вырабаў, а таксама павялічыць пастаўкі БелАЗаў і трактароў МТЗ ва ўзбекскія рэгіёны. Сёння аб гэтым гаварылі ў Савеце Рэспублікі. На сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам старшыня Сената Узбекістана Нігмаціла Юлдашаў падкрэсліў важнасць выбудоўвання і міжпарламенцкага дыялогу. Гэта дае эканамічныя вынікі: аб'ём тавараабароту паміж краінамі сёлета ўжо ўдвая перавысіў леташнія паказчыкі.

Нігмаціла Юлдашаў, старшыня Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан: "Мы сышліся ў меркаванні, што ў галінах гандлю, інвестыцый, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, турызме, транспарце - усё яшчэ ёсць нерэалізаваны патэнцыял".

Таксама сёння прадстаўнікі верхняй палаты парламента Узбекістана правялі перамовы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Абмеркавалі прамысловую кааперацыю дзвюх краін і актывізацыю супрацоўніцтва ў аграрным сектары.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя