Беларусь і Турцыя гатовыя пашыраць лінейку сумесных зборак

14 декабря 2017

Пакуль гэтую працу пачалі толькі два нашыя прадпрыемствы - "Гомсельмаш" і "Амкадор". Аб гэтым гаварыў сёння на сустрэчы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка з міністрам навукі, прамысловасці і тэхналогій Турцыі. Мы прапаноўваем партнёрам і льготныя ўмовы працы ў кітайска-беларускім парку "Вялікі камень", супрацоўніцтва ў IT-сферы і харчовай прамысловасці.