Беларусь і Татарстан умацоўваюць кааперацыйныя сувязі

1 октября 2019

Сёння ў Мінску партнёры  на ўзроўні віцэ-прэм'ераў  абмеркавалі будучыя праекты. Так, да канца года з'явіцца ўзор рухавіка для трактарнай тэхнікі, якая працуе на газе. Гэта сумесная распрацоўка Татарстана і Мінскага маторнага завода. Напрамак  перспектыўны: выкарыстанне газу ў якасці паліва становіцца ўсё больш папулярным, і Беларусь разлічвае на рост паставак тэхнікі на газаматорным паліве, у тым ліку ў іншыя расійскія рэгіёны і ў трэція краіны. А ў цэлым аўтапрам - гэта кожны другі экспартны прадукт Беларусі ў Татарстан. Гэты напрамак супрацоўніцтва і надалей застанецца прыярытэтным. 

Намер умацоўваць супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы навукі і адукацыі, партнёры замацавалі подпісамі. Шэраг сумесных праектаў  разлічваюць дапрацаваць да канца года. Іх падрыхтуюць да маючай адбыцца сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Сярод бягучых пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва - падаўжэнне рэжыму субсідый для нашай тэхнікі. Гэта дазволіць у будучыні нарасціць пастаўкі прадукцыі ў расійскія рэгіёны, у тым ліку ў Татарстан, асабліва адзначыў беларускі віцэ-прэм'ер.