Беларусь і Татарстан распрацуюць чатырохгадовы план па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве

16 марта 2016

Сёння ў рамках рабочага візіту ў Татарстан прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў наведаў шэраг прамысловых прадпрыемстваў расійскага рэгіёна. "КамАЗу" беларускія заводы гатовыя прапанаваць цэлы спектр сучасных аўтакампанентаў, якія не саступаюць ні па кошце, ні па якасці замежным аналагам. Ішла размова і аб новых праектах. Так, у Татарстане можа быць арганізаваная вытворчасць магілёўскіх ліфтаў - прапрацоўка такой магчымасці прадугледжваецца падпісаным сёння пратаколам. Мінск і Казань дамовіліся павялічыць пастаўкі ў Татарстан беларускай пасажырскай тэхнікі і сельгасмашын вытворчасці "Гомсельмаш".

У найбліжэйшай будучыні чакаецца візіт у Беларусь прадстаўнікоў дзелавых колаў Татарстана. Ужо ў чэрвені госці прымуць удзел у трэцім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі і сельскагаспадарчай выставе "БелАгра".