Беларусь і Татарстан падпісалі "дарожную карту" гандлёва-эканамічнага і інвестсупрацоўніцтва

18 октября 2016

Сёння ва ўрадзе была падпісаная "дарожная карта" гандлёва-эканамічнага і інвестсупрацоўніцтва Беларусі і Татарстана да 2020 года. Намаганні бакі накіруюць на вытворчую кааперацыю і больш актыўны гандаль. Татарстан бачыць перспектыву ў далейшым развіцці рынку нафтахіміі пры ўдзеле партнёраў з Беларусі. Цікавасць нашай краіны - да паставак у расійскі рэгіён транспарту, у тым ліку на газаматорным паліве, рэалізацыі праектаў у аграрным сектары.

Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы адзначалі ролю і магчымасці нашых станкабудаўнічых арганізацый. Мы ў свой час вызначалі пэўнае развіццё ў гэтым кірунку ўзаемадзеяння. І нават вызначылі галаўныя кампаніі. З беларускага боку гэта ААТ "МЗОР", якое канцэнтравала ўсё гэтае ўзаемадзеянне ў галіне мадэрнізацыі станкабудаўнічага парка ў Татарстане. І хацелі б, каб і з расійскага боку была адпаведная кампанія. Мы гатовыя, ва ўсякім разе, працаваць у гэтым кірунку".

Партнёры маюць намер вывесці тавараабарот на новы - максімальны - узровень.