Беларусь і Татарстан павінны аднавіць тавараабарот у 2 мільярды долараў

25 мая 2017

Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на перамовах з Прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым. Беларусь разлічвае на далейшае развіццё вытворчай кааперацыі з Татарстанам у машынабудаванні. Партнёры маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва і ў нафтахіміі. На тэрыторыі Беларусі паспяхова рэалізуецца праект па будаўніцтве сеткі аўтазаправачных станцый "Татнафты", а ў Елабузе функцыянуе прадпрыемства па зборцы трактароў МТЗ.

Беларусь і Татарстан на ўзаемавыгадных умовах маглі б абменьвацца прадукцыяй мясной і малочнай прамысловасці. Патэнцыял для супрацоўніцтва ёсць у навукова-тэхнічнай сферы.