Беларусь і Смаленская вобласць абмеркавалі новыя праграмы супрацоўніцтва

27 февраля 2018

Гэта датычыцца машынабудавання, сельскай гаспадаркі і авіяперавозак. Па выніках мінулага года, аб'ём узаемнага гандлю склаў больш як 4 мільярды долараў. Як заўважыў губернатар Смаленскай вобласці на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі - патэнцыял трэба пашыраць. Расійскі рэгіён зацікаўлены ў нарошчванні паставак сельгастэхнікі, беларускіх тралейбусаў і аўтобусаў, а таксама прадуктаў харчавання і абмену вопытам у вырошчванні і перапрацоўцы льна.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі і падрыхтоўку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў верасні ў Магілёўскай вобласці.