Дыялог прадоўжыўся ў парламенце. Бакі выказалі гатоўнасць садзейнічаць эканамічнаму ўзаемадзеянню. Высокі патэнцыял навукова-тэхнічнай кааперацыі. Яшчэ адным кірункам перспектыўнага супрацоўніцтва названая банкаўская сфера.
Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Наша беларускае заканадаўства дазваляе крэдытаваць замежнага імпарцёра. Банк развіцця Беларусі выходзіў з такімі прапановамі. Але пакуль гэты праект не адбыўся. Я думаю, што і сербскі бок, і наш Мінскі аўтамабільны завод, і Банк развіцця маглі б вярнуцца да гэтага праекта. І мы былі б ўдзячныя, калі б былі вашы даручэнні па развіцці экспартнага крэдытавання".
Дэлегацыя сёння наведае Мінскі трактарны завод, а таксама Музей Вялікай Айчыннай вайны.













