Беларусь і Санкт-Пецярбург плануюць пашыраць сферы ўзаемадзеяння

2 октября 2013

Гэта тэма стане адной з галоўных сёння падчас пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва. У яго рабоце прыме ўдзел Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка.
У рамках пасяджэння адбудзецца падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж урадам Санкт-Пецярбурга і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на 2013-2017 гады. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у рабоце Пецярбургскага міжнароднага інавацыйнага форуму і адкрыцці беларускага кірмашу ў горадзе на Няве.