Беларусь і Разанская вобласць умацоўваюць супрацоўніцтва

21 июля 2021

Умацаваць гандлёва-эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, наладзіць прамыя кантакты і сувязі - такія задачы ставяць перад сабой удзельнікі дзелавога форуму Беларусі і Разанскай вобласці, які адкрыўся ў Мінску. На працягу шматлікіх гадоў наша краіна ўваходзіць у першую тройку партнёраў расійскага рэгіёна. Летась, нягледзячы на складанасці пандэміі, удалося павялічыць тавараабарот на 5 працэнтаў. Станоўчая дынаміка і сёлета  - агульны аб'ём знешняга гандлю ўжо дасягнуў 35 мільёнаў долараў. 

Разанскія спажыўцы даўно ацанілі беларускія прадукты харчавання, асабліва малочную прадукцыю, таксама добры попыт на наша электраабсталяванне, мыйныя і парфумерна-касметычныя сродкі.