Беларусь і Расія аб'ядналі сістэмы электроннай сертыфікацыі прадукцыі

25 декабря 2018

Кіраўнік Рассельгаснагляду заявіў нашаму каналу, што Беларусь і Расія аб'ядналі сістэмы электроннай сертыфікацыі прадукцыі. Сяргей Данкверт адзначыў - гэта датычыцца неперапрацаваных прадуктаў жывёлагадоўлі, сырога мяса, малака і рыбы. Да красавіка наступнага года павінна запрацаваць і агульная электронная сертыфікацыя ўжо гатовай прадукцыі, якая ідзе напрамую ў магазіны. Зараз рух беларускіх каўбас, масла, кефіру, глазураваных сыркоў і малака ў тары можна будзе прасачыць ад "поля" да прылаўка".

Адзначым, адзіная электронная сертыфікацыя дапаможа беларускім прадпрыемствам змагацца з падробкай айчынных прадуктаў на расійскім рынку. Толькі сёлета атрымалася даказаць каля 40 такіх выпадкаў, калі пад маркай вядомых беларускіх брэндаў прадавалі фальсіфікат.