Беларусь і Расія дасягнулі прынцыповага рашэння аб магчымым рэфінансаванні бягучага доўгу нашай краіны

4 апреля 2017

Як паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі, Беларусь і Расія дасягнулі прынцыповага рашэння аб магчымым рэфінансаванні бягучага доўгу нашай краіны.

Падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу разглядаліся пытанні фінансава-крэдытнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. У прыватнасці, рэалізацыя праграмы ў рамках Еўразійскага антыкрызіснага фонду.