Беларусь і Расія дамовіліся аб цане на газ сёлета

8 февраля 2020
Масква будзе пастаўляць блакітнае паліва Мінску па леташняй цане - 127 долараў за тысячу кубаметраў. А нафту - па рыначным тарыфе. Такія вынікі перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Разам з палітыкамі ўдзел у гутарцы прымалі члены ўрадаў і паслы. Дыялог прайшоў адразу ў некалькі этапаў. Рабочы сняданак тэт-а-тэт, першае пашыранае пасяджэнне, дзе абмеркавалі агульныя пытанні, сітуацыю ў рэгіёне і нават гістарычны кантэкст дзвюх дзяржаў.

Перапынак у перагаворным марафоне ўдзельнікі сустрэчы выкарысталі для актыўнага адпачынку. Хакейны матч на базе лядовай арэны "Галактыка", праўда, зорны па складзе. Хоць бы таму, што на лёд выйшлі абодва лідары. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у таварыскім матчы гулялі за адну каманду. Прэзідэнт Беларусі - у світары пад нумарам 1, кіраўнік Расіі - пад 11 нумарам. Абодва ў складзе "белых". Перамаглі 13:4 і пачалі другі раўнд перамоў. Расійская дэлегацыя ўжо была ў поўным складзе. Раней частка ўрада не магла даляцець да Сочы з-за дрэннага надвор'я. Па выніках узгаднілі пазіцыі. Перад журналістамі трымаў слова Дзмітрый Казак - намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна.

Нагадаем, што ключавыя спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй звязаныя з цаной на вуглевадароды. Далейшую эканамічную інтэграцыю таксама дамовіліся абмеркаваць у найбліжэйшы час.