Беларусь і Расія будуць сінхранізаваць меры па пераадоленні эканамічных праблем

29 февраля 2016

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Прэзідэнт на мінулым тыдні падпісаў Указ аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. Такую праграму дзеянняў распрацоўваюць і нашы суседзі, свой антыкрызісны дакумент плануюць прыняць у сакавіку. А пакуль азнаёміліся з беларускай эканамічнай мадэллю, адзначыўшы пэўныя прапановы ўрада.

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі:

"Канкрэтыка вельмі выдатная. Вы ж там бачыце такія пункты як паніжэнне сабекошту, гэта значыць павышэнне эфектыўнасці працы дзяржаўных прадпрыемстваў, павелічэнне прыбытку праз паніжэнне сабекошту на 25%, 50 тысяч новых рабочых месцаў. Падтрымка малога бізнесу. Больш сур'ёзны намер у сферы ЖКГ, гэта ўпершыню прама скажу".

Гэтыя меры павінны павялічыць выніковасць працы эканомікі. Дакумент не страчвае сацыяльнай скіраванасці. Напрыклад, ва ўказе вызначана дадатковая падтрымка маламаёмных і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Для іх з рэзерваў рэспубліканскага бюджэту накіруюць да 8 трыльёнаў рублёў для сацпадтрымкі, а з мясцовай казны - каля 3 трыльёнаў на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.