Беларусь і Польшча пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы транспарту і камунікацый

3 октября 2016

Як адзначылі сёння на сустрэчы кіраўнікі профільных міністэрстваў абедзвюх краін, адзін з галоўных аспектаў - аднаўленне беларуска-польскага ўчастку ваднатранспартнага злучэння міжнароднага маршруту Е-40.

Вялікія ўзаемавыгадныя перспектывы ў перавозак рачным транспартам, які мог бы курсіраваць паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Аднак для гэтага неабходна ўдасканаліць інфраструктуру.

Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі: 

"Мы абмеркавалі са спадаром міністрам пытанні развіцця пагранпераходаў, пытанні ўтрымання і рэканструкцыі мастоў - аўтамабільных і чыгуначных. Мы дамовіліся пра будаўніцтва новага моста".

Анджэй Адамчык, Міністр інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы: 

"Мы хочам развіваць наша супрацоўніцтва ў галіне чыгуначных грузаперавозак. І тут перавозкі паміж Еўропай і Кітаем пры ўзаемадзеянні нашых краін могуць стаць вызначаным драйверам развіцця міжрэгіянальнай эканомікі".

Па выніках беларуска-польскіх перамоў бакі падпісалі два мемарандумы аб узаемным супрацоўніцтве.