Беларусь і Пакістан маюць намер умацаваць супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы

11 апреля 2017

Наконт гэтага сёння ішла размова на першым сельскагаспадарчым форуме дзвюх краін. Дзелавая сустрэча прайшла ў Ісламабадзе ў рамках афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Сярод прыярытэтаў - стварэнне сумесных перапрацоўчых вытворчасцяў, абмен дасягненнямі ў галіне аграрнай навукі, арганізацыя сумеснай падрыхтоўкі кадраў. Як вынік - выхад на новы ўзровень узаемнага гандлю: бакі імкнуцца нарасціць тавараабарот да мільярда долараў. Прыкметнае павышэнне дзелавой актыўнасці паміж краінамі стала магчымым дзякуючы сустрэчам на вышэйшым і высокім узроўнях. Сёння беларускую дэлегацыю прымалі прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф і прэзідэнт краіны Мамнун Хусейн.