Беларусь і Новасібірская вобласць разгледзелі выкананне трохгадовай праграмы і падпісалі новыя кантракты

24 января 2019

Беларусь і Новасібірская вобласць умацоўваюць гандлёва-эканамічныя сувязі. У гэтыя дні ў нашай краіне працуе дэлегацыя з гэтага расійскага рэгіёна. Учора на пасяджэнні савета дзелавога супрацоўніцтва разгледзелі выкананне трохгадовай праграмы і падпісалі новыя кантракты. Так, неўзабаве ў сібірскі рэгіён адправяцца трактары "Беларус". Аснова эканамічнага супрацоўніцтва - кааперацыя ў прамысловасці. Сярод паспяховых прыкладаў - сумеснае прадпрыемства "Белкамунмаш-Сібір". Вытворцаў вобласці цікавіць і беларуская сельгастэхніка.

Дэлегаты наведалі і Мінскі аўтамабільны завод - там было вырашана закупіць каля ста пасажырскіх аўтобусаў. Беларусь гатовая дапамагчы мадэрнізаваць транспартную інфраструктуру Новасібірска, у прыватнасці, трамвайныя пуці, сістэмы электразабеспячэння і прыпыначныя пункты. Падпісана і некалькі пагадненняў у культурнай, навуковай і адукацыйнай сферах.