Беларусь і Ніжагародская вобласць Расіі плануюць выйсці на тавараабарот, роўны мільярду долараў

3 апреля 2013

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці. Па яго выніках чакаецца падпісанне шэрагу дагавораў і мемарандумаў. Бакі зацвердзяць план мерапрыемстваў на 2013 год па выкананні праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ніжагародскай вобласцю на 2011-2015 гг. Эканомікі Беларусі і Ніжагародскай вобласці паспяхова дапаўняюць адна адну, маючы збалансаваны гандаль і цесную прамысловую кааперацыю. На Савеце дзелавога супрацоўніцтва дамовіліся тэмпы не зніжаць і сувязі ўмацоўваць. Так, Беларусь гатовая ўдзельнічаць у прамысловых, аграрных і інфраструктурных праграмах вобласці.