Беларусь і Нікарагуа падпісалі мемарандум аб сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як адзначылі міністры замежных спраў нашых краін, стварэнне сумеснай камісіі - важны крок на шляху ўмацавання ўзаемавыгаднай дзейнасці. Размова ідзе пра ўзаемныя пастаўкі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама пасажырскай, грузавой і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Дакумент пацвярджае ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Нікарагуа.
Падчас перамоў бакі канстатавалі ўзаемаразуменне нашых дзяржаў на міжнародных пляцоўках і пацвердзілі гатоўнасць сумесна процідзейнічаць агрэсіўным дзеянням заходніх краін, ЗША ў мэтах абароны агульных інтарэсаў.













