Беларусь і МВФ не плануюць абмяркоўваць пытанне новай крэдытнай праграмы падчас найбліжэйшай місіі фонду

18 октября 2017

Сёння аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацбанка на палях 14-га Міжнароднага форуму "БанкІТ". Місія МВФ у Беларусі пачне працу праз тыдзень, з'яўляецца планавай і штогадовай. Павел Калаўр адзначыў, што сумесная праграма прадугледжвала фінансавую падтрымку канкрэтным змяненням у краіне. Сёння яны вызначаныя ў адпаведнасці з пяцігадовай праграмай. Таксама кіраўнік Нацбанка адзначыў разыходжанні з фондам па хуткасці гэтых змяненняў. У прыватнасці, па тарыфах на ЖКУ: паводле яго слоў, перш чым вяртацца да падтрымкі міжнародных арганізацый, неабходна разабрацца з шэрагам пытанняў, уключаючы фіскальныя рызыкі, іх кіраванне і ацэнку.

Павел Калаўр, старшыня праўлення Нацбанка Беларусі: "Мы, безумоўна, будзем разглядаць у цэлым макраэканамічную сітуацыю ў краіне, тыя змяненні, якія адбываліся на працягу бягучага года, тое, што мы азначылі ў пяцігадовай праграме. Што датычыцца канкрэтнай праграмы, якая магла б падтрымаць фінансава змяненні, якія адбываюцца ў Беларусі, то падчас работы гэтай місіі дадзенае пытанне не плануецца да разгляду".

Форум сабраў больш як паўтары тысячы экспертаў у сферы фінансаў, IT і кіравання больш чым з 10 краін. У цэнтры ўвагі - канцэпцыя стварэння ў Беларусі сістэмы імгненных плацяжоў, лічбавая трансфармацыя банкаўскай сферы, паляпшэнне разліковага абслугоўвання кліентаў.