Беларусь і Малайзія актывізуюць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны

20 декабря 2016

Мінская вобласць і Куала-Лумпур будуць развіваць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як навука, культура і ахова здароўя. Пра гэта заявілі сёння ў аблвыканкаме падчас сустрэчы старшыні Мінаблвыканкама са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі. Як падкрэслілі яе ўдзельнікі, сёння важна ўдасканальваць менавіта міжрэгіянальную кааперацыю з магчымасцю значна пашыраць асартымент узаемавыгадных  тавараў.
Вольга Гаўрук, начальнік упраўлення камітэта эканомікі Мінаблвыканкама:
«На сёння асноўная  пазіцыя беларускага экспарту ў Малайзію – гэта калійныя ўгнаенні. Іх пастаўлена  ў  бягучым перыядзе  на 84 мільёны долараў з 86-ці мільёнаў долараў усяго экспарту. Мы разлічваем, што па выніках сённяшняй сустрэчы старшыня Мінаблвыканкама дамовіцца са спікерам парламента Малайзіі  наконт наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і штатам Сабах”. 
Для больш дэталёвага знаёмства з магчымасцямі і прадукцыяй прадпрыемстваў Мінскай вобласці малазійскія госці наведаюць некалькі прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна.