Беларусь і Латвія гатовы працаваць над спрашчэннем перамяшчэння тавараў з Усходу на Захад

8 февраля 2018

Грузаперавозкі, лагістыка і партовыя паслугі. Беларусь і Латвія гатовы працаваць над спрашчэннем перамяшчэння тавараў з Усходу на Захад. Сёння гэта ў Мінску абмяркоўваюць бізнесмены дзвюх краін на сустрэчы ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Размова ідзе наконт суправаджэння бізнесу, мытнага афармлення, а таксама арэнды складоў у Латвіі і краінах Еўрасаюза. Латвійцы сёння разглядаюць транзіт праз Беларусь як перспектыўны напрамак, асабліва з улікам развіцця індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як сухога порта.

Для зручнай і хуткай дастаўкі грузаў дызелем латвійцы гатовы паўдзельнічаць і ў сумесным праекце з беларусамі па элетрыфікацыі чыгункі ў абодвух напрамках. Работы разлічаны на 5 гадоў.