Пра гэта сёння заявіў наш прэм'ер Андрэй Кабякоў на сустрэчы са сваім кіргізскім калегам. У прыватнасці, нашы спецыялісты гатовыя паўдзельнічаць у мадэрнізацыі цукровай галіны Кыргызстана. Зараз беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Казахстане. Заўтра ў пасёлку Бура-бай прэм'ер-міністры сустрэнуцца ў фарматах СНД і ЕАЭС. На парадку дня саміту Садружнасці - 23 пытанні. Больш за траціну прысвечаны паглыбленню эканамічнага ўзаемадзеяння. Сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана ў еўразійскім фармаце. Плануецца, што ў гадавіну падпісання дагавора аб ЕАЭС прэм'еры завізуюць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам.













