Беларусь і Куба пашыраюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

12 ноября 2016

Напярэдадні ў Мінску падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб узаемных пастаўках. Дакумент забяспечыць узаемаабмен таварамі ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя. Ад імя Беларусі пратакол падпісаў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. Ад Вострава Свабоды - пасол Кубы ў нашай краіне Херарда Суарэс Альварэс.

Яўген Шастакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Падпісанне пратакола да пагаднення дазволіць бакам пашырыць пералік тавараў, якія пастаўляюцца, і аператыўна вырашаць пытанні адгрузкі сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі і запасных частак да яе ў Рэспубліку Куба і высокаэфектыўных біятэхналагічных лекавых сродкаў кубінскай вытворчасці ў Рэспубліку Беларусь, а таксама забяспечыць поўнасць і своечасовасць разлікаў".

Пратакол таксама рэгулюе эканамічную кааперацыю паміж беларускімі і кубінскімі суб'ектамі гаспадарання.