Беларусь і Куба гатовыя актывізаваць супрацоўніцтва

23 августа 2013
Наконт эканомікі і не толькі ішла размова сёння на сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава з паслом Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда. Па словах спікера, у Мінска з Гаванай яшчэ з савецкіх часоў былі добрыя кантакты. За 21 год дыпадносінаў сувязі толькі ўмацаваліся, зараз дзве краіны - стратэгічныя партнёры. Аснову беларускіх паставак складае прамысловая прадукцыя. Летась краіны нагандлявалі на рэкордныя 102 мільёны долараў.


Альфрэда Ньевес Партуонда завяршае сваю місію ў Беларусі. І падчас сустрэч запрасіў Анатоля Рубінава і дэлегацыю парламентарыяў наведаць Кубу з візітам.