Беларусь і Кастрамская вобласць паглыбляюць супрацоўніцтва

18 октября 2019

Кастрамской вобласці Беларусь прапаноўвае супрацоўніцтва ў медыйнай сферы. Пра гэта ўчора на сустрэчы з намеснікам губернатара гэтага расійскага рэгіёна заявіў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Паміж партнёрамі ўжо рэалізуецца некалькі ўзаемавыгадных праектаў, не толькі эканамічных, але і культурных. Зрэшты, ёсць і нерэалізаваны патэнцыял. 

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі:  "У нас ёсць цэлы шэраг ініцыятыў, якія датычацца медыйнага супрацоўніцтва. Кастрамская вобласць - актыўны ўдзельнік міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя міру", выставы СМІ ў Рэспубліцы Беларусь, іншых нашых праектаў. У нас шмат вельмі злучальных гуманітарных, культурных ініцыятыў".

Толькі за 9 месяцаў гэтага года тавараабарот паміж Беларуссю і Кастрамской вобласцю склаў 52 мільёны долараў. Рэалізуецца шмат сумесных праектаў у будаўніцтве і лесаперапрацоўцы. Асаблівую цікавасць расійскія партнёры выказваюць да павелічэння экспарту нашай тэхнікі: "Амкадор", МАЗ і Белкамунмаш - у Кастрамскі рэгіён.