Беларусь і Кітай за 10 месяцаў бягучага года павялічылі тавараабарот на чвэрць

17 декабря 2019
Ён склаў амаль 4 мільярды долараў. Перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі абмеркавалі сёння ў Верхняй палаце беларускага парламента. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з паслом Кітая ў Беларусі. Цуй Цымін адзначыў поспехі супрацоўніцтва ў глабальным праекце "Пояс і шлях" і развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і ад імя кітайскага боку  выказаў гатоўнасць і ў далейшым умацоўваць двухбаковыя сувязі, у тым ліку на парламенцкім узроўні.