Беларусь і Кітай трывала ўмацоўваюць эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва

15 июня 2018

Міждзяржаўныя сувязі шмат у чым ладзяцца дзякуючы асабістаму сяброўству лідараў дзвюх краін. Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў свайго калегу - Старшыню КНР Сі Цзіньпіна з юбілеем - 65-годдзем з дня нараджэння.

"Вы адкрылі новую старонку ў развіцці Кітайскай Народнай Рэспублікі - эпоху рэалізацыі мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі і пабудовы сярэднязаможнага грамадства, новую эпоху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Станоўчыя перамены, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў ва ўнутры- і знешнепалітычным жыцці Вялікага Кітая, ўдыхнулі свежую сілу і ў беларуска-кітайскія адносіны. Ганаруся тым, што наша асабістае сяброўства і партнёрства паміж дзвюма краінамі з кожным годам становяцца ўсё больш моцнымі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў падзяку за запрашэнне прыняць удзел у нядаўнім саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адзначыўшы, што менавіта дзякуючы намаганням Кітая, які старшынстваваў у арганізацыі, гэты перыяд працы ў пашыраным складзе апынуўся паспяховым. Ініцыятывы, агучаныя на саміце, яшчэ больш умацавалі аўтарытэт Кітайскай Народнай Рэспублікі як адказнай дзяржавы і навочна прадэманстравалі сусветнай грамадскасці аб'яднаўчую сілу "дыпламатыі вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, вынікі дзейнасці за мінулы год упэўнілі ўвесь свет - Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва з рэгіянальнай арганізацыі ператвараецца ў глабальную структуру, мэтай якой з'яўляецца гарантаванне бяспекі і стабільнасці ўсёй міжнароднай супольнасці.

Падчас саміту адбыліся і двухбаковыя сустрэчы. Як адзначыў беларускі лідар, дасягнутыя дамоўленасці нададуць новы магутны імпульс супрацоўніцтву Беларусі і Кітая і будуць садзейнічаць далейшаму развіццю міждзяржаўнага дыялогу. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну нязменных поспехаў на шляху больш хуткага дасягнення "мэт двух стагоддзяў" на карысць дружалюбнага кітайскага народа.