Беларусь і Кітай развіваюць рэгіянальнае супрацоўніцтва

18 августа 2014
Сёння ў Мінску адкрылася выстава тавараў з правінцыі Ганьсу. Фармацэўтыка, адзенне, касметыка, насенне кветак і лячэбная трава. Усяго больш як 300 відаў прадукцыі з паўсотні прадпрыемстваў. Гэта першая магчымасць для беларусаў пазнаёміцца з таварамі кітайскай правінцыі. На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.


Кіраўніцтва Ганьсу зацікаўленае ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, у прыватнасці, у лёгкай прамысловасці, машынабудаванні і металургіі.


Выстава ў Мінску падоўжыцца да 20 жніўня, затым павільёны перамесцяць у Гродна яшчэ на 5 дзён.