Стратэгія ўсебаковага стратэгічнага партнёрства адкрывае для Беларусі і Кітая новыя магчымасці. Шляхі яе рэалізацыі напярэдадні ў Пекіне абмеркавалі прэм'ер-міністры дзвюх краін. Згодна з вынікамі перамоў, была прынята дарожная карта супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем на 5 гадоў. Бакі таксама падпісалі мемарандумы аб узаемадзеянні ў такіх галінах, як авіяцыя, космас і лагістыка, кіраванне фондавымі паперамі.
Міхаіл Мясніковіч таксама сустрэўся з прадстаўнікамі шэрагу буйных кітайскіх кампаній. Былі падпісаны пагадненні аб стварэнні новай вытворчасці паліэстра, размеркаванні энергарэсурсаў на тэрыторыі Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.
Сёння беларускую дэлегацыю будзе прымаць старшыня КНР Сі Цзыньпін. Гэта пацвярджае прызнанне на вышэйшым узроўні адносін дзвюх краін і выступае гарантыяй доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.














