Беларусь і Кітай будуць абменьвацца вопытам па развіцці добрасумленнай канкурэнцыі і ўдасканаленні прававой базы для абароны спажыўцоў. Гэта галоўная мэта падпісанага сёння Мемарандума паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і галоўным упраўленнем па рэгуляванні рынку Кітая. Бакі дамовіліся сумесна разглядаць справы па парушэнні антыманапольнага заканадаўства, аналізаваць рынкі і дзеянне на іх транснацыянальных карпарацый. Таксама кітайскія партнёры запрасілі беларускіх калег на навучальныя семінары і IX Форум па канкурэнтнай палітыцы, які пройдзе ў КНР у наступным годзе.
За тры гады МАРГ падпісаў мемарандумы аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з канкурэнтнымі ведамствамі 11 краін. Сёлета подпісамі плануюць змацаваць яшчэ тры дакументы з замежнымі партнёрамі.
Беларусь і Кітай будуць абменьвацца вопытам па развіцці добрасумленнай канкурэнцыі
23 сентября 2019