Беларусь і Кітай актыўна нарошчваюць анлайн-гандаль

14 апреля 2021

У эпоху пандэміі біржавыя таргі сталі надзейным механізмам актывізацыі гандлёвых аперацый. З патэнцыялам Беларускай універсальнай таварнай біржы сёння азнаёміўся пасол Кітая ў нашай краіне. КНР прысутнічае на біржы Беларусі толькі паўтара года. І сёння сярод пастаянных партнёраў ужо каля 40 кітайскіх кампаній і 7 з паловай мільёнаў долараў выручкі за 1 квартал. Чакаецца, што па выніках года тэмпы ўзаемнага гандлю прыкметна перасягнуць леташнія паказчыкі. Праз біржу ў Кітай едуць беларускія піламатэрыялы, сухое малако і рапсавы алей. Плануюцца здзелкі па куплі беларускага цукру. Біржа забяспечвае хуткасць і зручнасць заключэння здзелак.

Сёння пул біржавых удзельнікаў - 63 краіны свету. Больш за 80 % нашага экспарту адпраўляецца ў краіны ЕС. Кітай разлічвае нарасціць сваю прысутнасць. І біржа - правільны шлях для пашырэння гандлю па лініі Мінск - Пекін.