Беларусь і Казахстан плённа працуюць па праверцы правільнасці размеркавання мытных пошлін у ЕАЭС

14 февраля 2018

Праца па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці стане важным кірункам сумеснай дзейнасці дзяржкантролю Беларусі і вышэйшых органаў фінансавага кантролю Казахстана. Ведамствы дзвюх краін плённа працуюць ужо некалькі гадоў па праверцы правільнасці залічэння і размеркаванні мытных пошлін у ЕАЭС. Паводле слоў Леаніда Анфімава, узаемную цікавасць уяўляе і барацьба з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, якія спрыяюць арганізацыі ценявога бізнесу ў Беларусі і Казахстане. Камітэты аб'яднаюць намаганні, каб спыніць такую дзейнасць. Важны аспект такіх сувязяў - гэта яшчэ і абмен вопытам.

Нурмухамбет Абдыбекаўв, старшыня Падліковага камітэта Казахстана:

"Я хацеў бы асобна адзначыць планаванне мерапрыемстваў кантрольных, аўдытарскіх, якія тут арганізаваныя і наладжаныя, адбор аб'ектаў, падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў і выхад на мерапрыемствы. Для нас гэта ўяўляе значную цікавасць і рэалізацыяй інфармацыйных тэхналогій".

Леанід Анфімаў, Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі:

"Праца па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці. Мы ж не можам выйсці на праверку суб'екта гаспадарання, які з'яўляецца рэзідэнтам Казахстана. Таму Падліковы камітэт будзе аказваць падтрымку ў меру сваіх кампетэнцый, каб дэбіторская запазычанасць была пагашаная".

Падчас візіту дэлегацыі ў нашу краіну яе прадстаўнікі паспелі таксама наведаць Парк высокіх тэхналогій і буйныя беларускія прадпрыемствы.