Беларусь і Казахстан плануюць адкрываць новыя сумесныя прадпрыемствы

31 октября 2018

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Казахстана на чале са старшынёй Сената Касым-Жамартам Такаевым. Зараз у Казахстане працуюць 8 сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі і абсталявання, аднак гэтага недастаткова.

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Гандлёвае або таварнае супрацоўніцтва гэта, вядома, добра. Хтосьці вырабіў, хтосьці купіў. Але, калі агульны бізнес, калі агульныя інтарэсы, тады трэба і менш адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Можа, неабходныя нейкія ўзаемныя меры дзяржаўнай падтрымкі, нейкія пэўныя прэферэнцыі, каб на першым этапе падтрымаць".

Тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам да 2020 года павінен скласці мінімум 1 мільярд долараў. Для дасягнення гэтай мэты задзейнічаюць патэнцыял міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, прапрацуюць палажэнні ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях".