Беларусь і Казахстан будуць працаваць над рэалізацыяй патэнцыялу ўзаемнага інвеставання

29 ноября 2017

Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін на палях беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

Ён адзначыў, што гэтаму спрыяе станоўчая дынаміка ў знешнім гандлі Беларусі і Казахстана, якая намецілася апошнім часам. А таксама геаграфія, дзяржаўная палітыка і супрацоўніцтва ў рамках еўразійскай прасторы. Мерапрыемствы, дзе бізнес можа пачуць адзін аднаго і адчуць падтрымку на самым высокім узроўні.

Павел Уцюпін, намеснік міністра эканомікі Беларусі: "Тая дынаміка аднаўлення дазваляе спадзявацца, што мы зможам вярнуцца да таго мільярда долараў ЗША знешнегандлёвага абароту, які быў яшчэ пару-тройку гадоў таму. Мы ў гэтым упэўненыя. На што хацелася б звярнуць увагу - патэнцыял узаемнага інвеставання, на мой погляд, у нашых краін дастаткова вялікі".

Нагадаем, што ўдзел у беларуска-казахстанскім бізнес-форуме прымаюць каля 400 чалавек. У рамках форуму працуе выстава і кантактна-кааперацыйная біржа з падпісаннем буйных кантрактаў.