Беларусь і Карэлія маюць намер павялічыць тавараабарот да ста мільёнаў долараў

12 декабря 2018

Гэта задача на найбліжэйшыя два гады. Сёння ва ўрадзе яе абмеркавалі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнік Карэльскай Рэспублікі Артур Парфенчыкаў. Узмацніць кааперацыю бакі разлічваюць першым чынам за кошт супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы. Так, "Амкадор" стварае ў Петразаводску вытворчасць харвестараў і іншай тэхнікі для нарыхтоўкі лесу. Плануецца, што за год з канвеера будзе сыходзіць да тысячы адзінак.

Умацоўваць узаемадзеянне Мінск і Петразаводск плануюць і ў аграрнай сферы - наша краіна дапаможа рэгіёну развіць малочна-таварныя фермы і адправіць на вуліцы рэгіёна пасажырскі транспарт. У сваю чаргу Карэлія наросціць пастаўкі рыбы і дапаможа наладзіць Беларусі вытворчасць сваёй марской прадукцыі. Дарэчы, паўночная рэспубліка дапамагла і падчас будаўніцтва БелАЭС: адно з прадпрыемстваў паставіла шматслойныя бясшвоўныя трубы для станцыі. Гэта не першы візіт дэлегацыі з Карэліі ў Беларусь: на працягу шматлікіх гадоў у нас склаліся моцныя сяброўскія адносіны.