Беларусь і Германія абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва

18 декабря 2013
Беларусь і Германія абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва і вытворчай кааперацыі. Прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч сёння сустрэўся з паслом Германіі ў Беларусі Вальфрамам Маасам. Аб пазітыўнай тэндэнцыі адносін абедзвюх краін сведчаць лічбы. Летась тавараабарот дасягнуў рэкорднай адзнакі - амаль 4,5 мільярда долараў. Станоўчая дынаміка назіраецца і сёлета - прырост 12%. Павялічыўся і беларускі экспарт: удвая ўзраслі пастаўкі трактароў і азотных угнаенняў.

Падчас сённяшняй сустрэчы Міхаіл Мясніковіч перадаў віншаванні Ангеле Меркель з абраннем ізноў на пасаду федэральнага канцлера і фарміраваннем новага федэральнага ўрада.