Беларусь і Германія будуць супрацоўнічаць у галіне энергетыкі

14 октября 2014
Мемарандум аб узаемадзеянні падпісалі сёння на адкрыцці беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Спецыялісты з 15 краін свету - Германіі, Швейцарыі, Італіі, Фінляндыі і Расіі - абмяркоўваюць інавацыі і апошнія распрацоўкі ў галіне энергетыкі. На выставе, якая па традыцыі праходзіць адначасова з форумам, прадстаўлена больш за 320 прадпрыемстваў. Эксперты называюць выставу ЭнергаЭкспа самай буйной сярод краін СНД і Балтыі. Тут жа падпісалі і яшчэ некалькі дагавораў аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і замежнымі энергетычнымі прадпрыемствамі.

Яшчэ адной пляцоўкай для перамоў стане і беларускі энергетычны кангрэс. У праграме запланавана некалькі навукова-практычных семінараў і вялікая канферэнцыя для спецыялістаў. Тут будуць гаварыць аб інавацыях у энергетыцы і абмяняюцца вопытам у выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі з замежнымі калегамі. Форум завершыцца ў пятніцу.