Беларусь і FAO будуць супрацоўнічаць ва ўдасканаленні якасці прадуктаў харчавання

19 июня 2017

Беларусь і Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН будуць супрацоўнічаць у галіне навуковых даследаванняў і ўдасканалення якасці прадуктаў харчавання. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Беларусь за кароткі перыяд вырашыла праблему харчовай бяспекі і ўстойлівага развіцця сяла. На экспарт адпраўляецца 30 працэнтаў харчавання без шкоды для ўнутранага рынку. Плануецца павялічыць пастаўкі за мяжу да паловы ўсяго, што вырабляецца. Задача амбіцыйная, аднак для дзяржавы рэалізуемая - у краіне добра развіты сектар сельскай гаспадаркі.

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі: "Мы дамовіліся з FAO аб фарміраванні праекта ў галіне навуковых даследаванняў, удасканалення якасці і рацыёну харчавання, бяспекі і даступнасці харчавання. Магчыма, мы таксама арганізуем новы семінар па дзіцячым і школьным харчаванні".

Раймунд Еле, кіраўнік рэгіянальных праграм FAO ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі: "Мы бачым прагрэс у розных сектарах, у тым ліку ў сектары малочнай і мясной прамысловасці. Дарэчы, мне ўжо атрымалася пакаштаваць беларускую ежу: яна вельмі высокай якасці. Я таксама хацеў бы падкрэсліць, што адзін з найважнейшых аспектаў FAO - дасягненне мэт устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, і ў гэтым дачыненні Беларусь і FAO гатовыя супрацоўнічаць і ў далейшым".

Форум FAO праходзіць у Беларусі ўпершыню. На семінар прыехала амаль сто навукоўцаў з 19 краін. Месца правядзення вылучана невыпадкова: наша краіна можа паслужыць узорам для шматлікіх іншых дзяржаў у тым, як можна вырашыць харчовую праблему.