Беларусь і Егіпет развіваюць эканамічнае супрацоўніцтва

17 августа 2021

Магчымасці нарошчвання аб'ёмаў біржавога гандлю Беларусі і Егіпта, пошук новых пунктаў росту і кірункаў супрацоўніцтва, умацаванне дзелавых сувязяў. Гэтыя тэмы абмяркоўвалі напярэдадні на Беларускай універсальнай таварнай біржы падчас сустрэчы з егіпецкай дэлегацыяй. Таксама бакі закранулі пытанні абмену вопытам у сферы арганізацыі біржавога гандлю сельгаспрадукцыяй і магчымасці павелічэння аб'ёму ўзаемнага гандлю паміж краінамі. Вынікам сустрэчы стала падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні.

Сёння БУТБ добра вядома ў 66-ці краінах свету, яе асноўная задача - наладжваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж айчыннымі і замежнымі кампаніямі.