Беларусь і Егіпет працуюць над фарміраваннем савета дзелавога супрацоўніцтва

17 Чэрвеня 2019

Сёння Беларусь і Егіпет працуюць над фарміраваннем савета дзелавога супрацоўніцтва.  Гэта заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Егіпта прэм'ер-міністр нашай краіны. Кіраўнік урада падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў высокай ступені лакалізацыі сумесных прадпрыемстваў у Егіпце і шырокіх двухбаковых адносінах. Дзелавы савет павінен паскорыць гэтыя працэсы. На сустрэчу прыбылі таксама прадстаўнікі больш  чым 40  буйных беларускіх кампаній  машынабудаўнічай, дрэваперапрацоўчай і IT-галіны.

Беларусь пастаўляе ў Егіпет грузавую аўтатэхніку, трактары, рэнтген-абсталяванне, калійныя ўгнаенні, вяршкі і сухое малако, прадукцыю нафтахіміі і дрэваапрацоўкі. Да нас вязуць садавіну, гародніну і тэкстыль. За чатыры месяцы года тавараабарот склаў больш як  50 млн долараў, прадэманстраваўшы рост у 45 % да аналагічнага перыяду мінулага года і  плюс 72 % да экспарту.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя