Беларусь і Егіпет падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

4 Верасня 2019

Беларусь і Егіпет  будуць супрацоўнічаць у сферы антыманапольнага рэгулявання і развіцця канкурэнцыі.

У Мінску  подпісамі  змацавалі мемарандум аб узаемаразуменні па выніках працы сумеснай гандлёвай камісіі. Гэта пасяджэнне ў рамках дасягнутых дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні. Бізнесмены і прадстаўнікі дзяржорганаў гаварылі  пра актывізацыю працы па зняцці бар'ераў у экспарце-імпарце Еўразійскага саюза і Егіпта  пасля заключэння пагаднення аб вольным гандлі, а таксама  нашы двухбаковыя праекты ў машынабудаванні. 

Андрэй Картун, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Мы дамовіліся аб далейшым развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў, прамысловай кааперацыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і вопыту, паглыбленні ўзроўню лакалізацыі сумесных вытворчасцяў тэхнікі ў Егіпце ў мэтах далейшай арганізацыі бяспошлінных паставак прадукцыі на рынкі краін Афрыкі".

Ужо ў кастрычніку - лістападзе Беларусь і Егіпет  запланавалі першую сустрэчу бізнесу ў рамках Савета дзелавога супрацоўніцтва ў Каіры. Вялікая ўзаемная цікавасць ёсць у фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасці, турызме і юрыдычным кансалтынгу.