Беларусь і Егіпет сёння абмяркоўвалі інвестклімат на сумесным дзелавым форуме ў Мінску

3 Верасня 2019

А ледзь пазней, на кантактна-кааперацыйнай біржы, прадпрымальнікі і топ-менеджары 80 кампаній сам-насам лічылі выгады і агучвалі сумы будучых кантактаў. Святлана Лук’янюк расказвае, што дзелавая супольнасць называе Егіпет хабам, і дзе гатовы замацавацца Еўразійскі эканамічны саюз. 

Расказвае Святлана Лук’янюк.

Егіпет - краіна са стомільённым насельніцтвам і аўтарытэтам у арабскім свеце. Цяпер яна старшынствуе ў Афрыканскім саюзе і гатовая змацаваць подпісамі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім саюзам. Гэта значыць, кантакты і новыя сумесныя праекты з такім партнёрам вельмі важныя для Беларусі. Дзелавыя колы нашай краіны зацікаўленыя менавіта ў кааперацыі, а не ў простым экспарце-імпарце. Аб гэтым яны гаварылі на бізнес-форуме ў Мінску. Ён праходзіць у рамках шостага пасяджэння міжурадавай гандлёвай сумеснай камісіі.

Ажыўлены дыялог у кулуарах яшчэ да пачатку форуму. Такія сустрэчы пастаянныя, падтрымліваюцца на ўсіх узроўнях і вышэйшым у першую чаргу. Бізнес тут не можа застацца ўбаку. Лічбы тавараабароту як лепшае пацверджанне таго, што вынік ёсць. Тры гады таму 50 мільёнаў долараў, за мінулы год перасягнулі за сотню. За паўгода зараз нагандлявалі ўжо на 75 мільёнаў. 

Гаворачы аб будучыні і сумесных прадпрыемствах, вылучаюць фармацэўтыку, тэкстыльную прамысловасць, ды і харчовую. Напрыклад, сокі. Бо садавіну ж мы актыўна купляем, а самі гатовыя дзяліцца тэхналогіямі. Егіпет сёння - гэтае месца зборкі нашай тэхнікі - трактароў, сельскагаспадарчай і дарожнай. Сёння нашых бізнесменаў цікавіць удзел у засваенні эканамічнай зоны Суэцкага канала.

Сумесныя прадпрыемствы ў Егіпце як выдатная стартавая пляцоўка для выхаду на рынак Блізкага Усходу і Афрыкі. Сама краіна апошнім часам дабаўляе ў эканамічным росце. Таму з'яўляецца больш магчымасцяў для хуткага ўвасаблення ідэй у справу. Нездарма на форум бізнесмены прыехалі з важкімі папкамі. 

Зараз краіны ствараюць і Дзелавы савет супрацоўніцтва. Ужо вядома, што першае пасяджэнне яго пройдзе ў Каіры ў студзені наступнага года. Зачын будучыным перамовам ствараюць гэтымі днямі ў Мінску. Заўтра другі перагаворны дзень на пляцоўцы сумеснай гандлёвай камісіі. Па выніках чакаецца падпісанне некалькіх сумесных дакументаў.