Беларусь і Чэхія і плануюць умацаваць супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій

22 мая 2018

Беларусь і Чэхія актывізаваліся ва ўзаемным гандлі і плануюць умацаваць супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій. Аб гэтым стала вядома па выніках пасяджэння Беларуска-чэшскай змяшанай камісіі. Бакі канстатавалі імклівы рост тавараабароту паміж Мінскам і Прагай. Адзначым, чэшскае абсталяванне ўстаноўлена на многіх найбуйнейшых прадпрыемствах Беларусі - ад "Нафтана" і "Белшыны" да БелАЭС, якая будуецца. Чэхія ў сваю чаргу зацікаўлена аграпрамысловым сектарам беларускай эканомікі і супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі.

Яўген Шастакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Чэхія з'яўляецца для нашай дзяржавы важным гандлёва-эканамічным партнёрам у еўрапейскім рэгіёне і стабільна ўваходзіць у дваццатку гандлёва-эканамічных партнёраў нашай краіны. Да ўзаемнага задавальнення бакоў мы канстатавалі, што ў 2017 годзе пасля трох гадоў паніжэння зафіксаваны рост узаемнага тавараабароту, і ў першых трох месяцах бягучага года гэтая тэндэнцыя замацавалася".

За першыя тры месяцы гэтага года беларускі экспарт у Чэхію вырас на 50 працэнтаў і перавысіў 28 мільёнаў долараў. "Пры гэтым станоўчая дынаміка выклікана не ваганнямі цэн на сыравіну, а агульным ажыўленнем дзелавой актыўнасці ў Беларусі", - адзначылі ў МЗС нашай краіны.