Беларусь і Бразілія створаць змяшаную міжурадавую камісію

9 июля 2015

Яе мэта - вывучыць сённяшні стан двухбаковых адносін і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва. Пра гэта сёння дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Бразіліі на самітах ва Уфе.

Аляксандр Лукашэнка і Дзілма Русеф абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва. Бразілія ў дзясятцы вядучых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. У 2000 тавараабарот паміж краінамі складаў толькі 110 мільёнаў долараў. Летась нагандлявалі амаль на мільярд. Сёння лідары дзяржаў дамовіліся, што вызначаць 4-5 асноўных кірункаў, якія бакі пачнуць рэалізоўваць у найбліжэйшы час. У нашых краін ёсць добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе і авіяцыйнай сферы.

Нагадаем, у гэты час у сталіцы Башкартастана праходзяць адразу два саміты: БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ва Уфу прыбылі кіраўнікі 16 дзяржаў. Галоўныя тэмы - украінскі крызіс, праблема Грэцыі, іранскае ўрэгуляванне і сірыйскае пытанне. Асноўны ўпор зроблены на глабальнай эканоміцы.