Беларусь і Бангладэш гатовыя запусціць сумесную вытворчасць лекавых прэпаратаў

22 октября 2013

Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва сёння абмяркоўвалі ў Доме ўрада прэм'ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч і пасол Бангладэш Сайфул Хок. Падчас сустрэчы бакі разгледзелі варыянты ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай галіне. Першыя дамоўленасці ўжо дасягнутыя паміж акадэміямі навук дзвюх краін. Яшчэ адна з ідэй - стварыць сумесныя праекты ў Ай-Ці-сферы паміж нашай Сіліконавай далінай і Асацыяцыяй кампаній - распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння Бангладэш.