Беларусь і Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый - новае супрацоўніцтва

5 сентября 2019

Прычым, кааперацыя з чыстага ліста дазволіць выбудаваць узорныя адносіны   і бездакорную партнёрскую гісторыю. Аб тым, у якіх праектах можа прыняць удзел фінансавы інстытут, гаварылі на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік банка  Цзінь Ліцюнь. Наша краіна - геаграфічны цэнтр Еўропы, адгэтуль і патрэбнасць у якасных дарогах і лагістычных цэнтрах. У кампетэнцыю банка ўваходзіць таксама фінансаванне гарадской гаспадаркі - гэта і рэнавацыя старых будынкаў, і водазабеспячэнне.
Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый адзін з найбуйнейшых фінансавых інстытутаў Еўразіі. 
Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый адкрыўся пяць гадоў назад і ўжо стаў адным з найбуйнейшых фінансавых інстытутаў Еўразіі са статутным капіталам  сто мільярдаў долараў. Галоўная мэта - садзейнічанне развіццю эканомік краін і ўліванне інвестыцый у энергетыку, транспарт і гарадское развіццё. 
Удзельнікі банка - сотня дзяржаў з усяго свету. 
Беларусь далучылася да структуры ў сёлетнім студзені. Найбуйнейшыя акцыянеры - Кітай, Індыя і Расія. Пры гэтым банк выдае крэдыты пад дзяржаўныя гарантыі. Дарэчы, уплывовыя агенцтвы выдалі гэтаму фінансаваму інстытуту ўзровень трыпл Эй - абавязацельствы найвышэйшай якасці.

А вось праекты, якія могуць хутка здабыць увасабленне - гэта аўтадарога P46 Лепель - Полацк і чыгуначны тэрмінал у кітайска-беларускім  індустрыяльным парку "Вялікі камень" - Азіяцкі банк гатовы іх праінвесціраваць.