Беларусь і Азербайджан выступаюць за развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва

11 октября 2017

Сёння ў Савеце Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са старшынёй Мілі Меджліса Актаем Асадавым. Падчас перамоў палітыкі зрабілі стаўку на цесныя рэгіянальныя сувязі і стварэнне навуковага фонду ў заканадаўчых органах дзвюх краін. Ёсць перспектывы сумеснага выхаду вытворцаў на рынкі Ірана і Турцыі. У прыватнасці, у Гянджынскага аўтамабільнага завода. Добрыя навіны і для турыстаў: краіны гатовы павялічыць лік авіярэйсаў. Парламентарыі выказваюцца і за больш цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя