Рэгулярныя сустрэчы лідараў спрыяюць развіццю эканамічнага супрацоўніцтва. Краіны паступова пераадольваюць спад у гандлі. Па выніках мінулага года - 160 мільёнаў долараў. Пазітыўны прыклад прамысловай кааперацыі - Гянджынскі аўтамабільны завод. У пачатку красавіка з яго канвеера сышоў 10-тысячны трактар. У тыя дні ў Азербайджане прысутнічаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. У выніку дамовіліся павялічваць зборку аўтатэхнікі МАЗ і наладзіць вытворчасць аўтобусаў. Добрыя перспектывы ў пастаўцы тэхнікі Гомсельмаша - не выключана, што будзе арганізаваная і зборка сельгастэхнікі. Дасягнутыя дамоўленасці аб распрацоўцы праектаў стварэння зборачнай вытворчасці беларускіх ліфтаў, дызель-генератараў, а таксама аб пастаўках электробусаў у Азербайджан.













