Беларусь і Арменія гатовыя да супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі

23 сентября 2014
Пра гэта сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў нашай краіне Армен Хачатран. Размова ў першую чаргу ідзе наконт узаемадзеяння ў сферы гарантавання бяспекі атамных электрастанцый: краіна-партнёр гатовая падзяліцца з намі вопытам. У Арменіі ўжо 40 гадоў працуе АЭС, а таксама знаходзіцца вядомы спецыялізаваны НДІ. Што да традыцыйных сфер супрацоўніцтва дзвюх краін, то па-ранейшаму адна з асноўных - гандлёва-эканамічная. Зараз у Арменіі паспяхова працуюць тры гандлёвыя прадпрыемствы з беларускім капіталам. За найбліжэйшыя год-два ў Мінску адкрыецца першы армянскі гандлёвы дом.

Гаворачы пра лічбы, толькі за першыя паўгода 2014-га беларуска-армянскі знешнегандлёвы абарот перавысіў 20 мільёнаў долараў. Прычым, аснова - экспарт беларускіх тавараў. З нашай краіны ў Арменію адпраўлена прадукцыі больш чым на 15 мільёнаў долараў.